Чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны на сёння ў Беларусі



Чырвоны (самы высокі) узровень небяспекі абвешчаны на сёння ў Беларусі з-за моцнага ветру. Белгідрамет паведамляе, што з 11:00 да 17:00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 25-27 м/с, у Мінску да 25 м/с.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску захаваецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с. Чырвоны (чацвёрты) ўзровень небяспекі вельмі рэдка абвяшчаецца сіноптыкамі. Звычайна ўсё абыходзіцца аранжавым.

Ужо вядома, што ў Менску павалена шмат дрэваў, абваліваюцца рэкламныя канструкцыі і прыпынкі. Шмат пашкоджаных машын, сарваныя дахі, паламаныя светлафоры, выбітыя дзверы ў будынках.