Прэм’ер-міністр Літвы: паток мігрантаў у Беларусь спыніўся
Прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што паток мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Беларусь, спыніўся.
«Паводле нашых звестак, паток мігрантаў у Беларусь спыніўся, — сказала Шыманіце журналістам 14 студзеня. — Рэжыму не ўдаецца яго арганізаваць». Шыманіце дадала, што апоўначы завершыцца абвешчанае Літвой на мяжы надзвычайнае становішча і кантроль на мяжы будзе цяпер забяспечвацца так, як раней, да абвяшчэння надзвычайнага становішча.
Фота: © DELFI / Andrius Ufartas