Моладзь з Гародні наведвае ўніверсітэт у Беластоку
50 студэнтаў з грамадскага ліцея пры Мацежы школьнай у Гародні наведваюць універсітэт у Беластоку. Большасць з іх плануе вучыцца у Беластоку на польскай мове. Ініцыятыва супрацы ўніверсітэту з гарадзенскімі навучальнымі установамі не новая. Кажа рэктар універсітэту Леанард Этэль:
– Маем 113 студэнтаў з Беларусі. Мы хочам, каб беларускія студэнты, асабліва тыя, якія вывучалі на Гарадзеншчыне польскую мову, вучыліся ў нас, бо ёсць такая мажлівасць. Універсітэт у Беластоку малааддалены. Наш універсітэт дарагі, але па карце паляка навучанне бясплатнае. Маем вельмі добрыя ўмовы навучання, маем новы кампус. Думаю, што ўсё гэта паспрыяе таму, што мы будзем мець больш студэнтаў з Гарадзеншчыны, якія хочуць навучацца па-польску ў Беластоку.
Вучні з Гародні цягам дня азнаёмяцца з аб’ектамі, прапановамі і магчымасцямі ўніверсітэту у Беластоку, маюць магчымасць паразмаўляць з кіраўніцтвам навучальнай установы, а таксама для іх арганізавана экскурсія па Беластоку.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystokonline.pl