У Гомелі маланка трапіла ў тэхнічнае абсталяванне тэлецэнтра
На нейкі час яно было „выведзена з эксплуатацыі”, паведамляе tvrgomel.by. Для ліквідацыі наступстваў „надзвычайнай сітуацыі” задзейнічалі „усе адпаведныя службы”. І яны былі ліквідаваны „у мінімальныя тэрміны”.
Намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі „Гомель” Алена Васілюк кажа пра „прамое патрапленне маланкі ў тэлевышку”, з-за чаго „пацярпела сеткавая інфраструктура прадпрыемства”.”Тэхнічны персанал змог максімальна хутка зрэагаваць, — распавядае пра здарэнне Васілюк. — Былі падключаныя ўсе магчымыя рэзервы, і на працягу паўгадзіны найбольш важныя тэхнічныя ўчасткі былі адноўлены, тыя ўчасткі, ад якіх залежыць эфір”.
Такім чынам, пятніца, 14-е запомніцца жыхарам Гомеля не толькі моцным ветрам, але і навальніцай.