54 чалавекі спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую граніцу



За мінулы дзень 54 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую граніцу, – паведамілі Straż Graniczna.

“Супрацоўнікі памежнай службы ў раёне Нараўкі затрымалі групу з 31-го чалавека, усе – грамадзяне Ірана. На памежных участках Чарэмха і Міхалова беларускія службы пашкодзілі калючы дрот, закідалі польскія патрулі шклянымі бутэлькамі, камянямі і бярвеннем”, — паведамляе памежная служба ў Twitter.

У мінулым годзе ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць каля сарака тысяч мігрантаў.