Факты парушэння выплаты заробку на Гарадзеншчыне
У 2021 годзе Камітэтам дзяржкантролю Гарадзенскай вобласці былі выяўлены шматлікія факты парушэння тэрмінаў выплаты заробку. У выніку гэтага да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 27 службовых асобаў і адна юрыдычная асоба.
Напрыклад, у адной з арганізацый Лідскага раёна несвоечасова быў выплачаны заробак 188 работнікам за чэрвень 2021 года на агульную суму больш за 130 тысяч рублёў.
Факты парушэння тэрмінаў выплаты заробкаў за час працоўнага адпачынку да яго пачатку выяўлены ў 39 выпадках у арганізацыях Слонімскага раёна. У Лідскім раёне – 36 выпадкаў, у Воранаўскім раёне – 4 выпадкі і г.д.
Беларускае Радыё Рацыя