„Белтэлекам” можа стаць аператарам сотавай сувязі
„Белтэлекам” атрымаў ліцэнзію на сотавую сувязь. Пра гэта паведаміла Мінсувязі.
„Выхад на рынак паслуг сотавай сувязі будзе садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю РУП «Белтэлекам», паскорыць вырашэнне праблемы «лічбавай няроўнасці» па доступе да сучасных паслуг электрасувязі гарадскога і сельскага насельніцтва, створыць новыя магчымасці для аказання патэнцыяльным абанентам запатрабаваных «канвергентных паслуг», калі ў адным пакеце паслуг сумяшчаюцца традыцыйныя паслугі стацыянарнай сувязі (тэлефон, доступ у сетку Інтэрнэт, тэлебачанне) і сотавай рухомай электрасувязі”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Таксама падкрэслена, што „аказанне паслуг мабільнай сувязі чацвёртага пакалення „Белтэлекамам” будзе развівацца ў рамках заключанай дамовы з інфраструктурным аператарам сеткі LTE”.
На сёння паслугі мабільнай сувязі ў Беларусі аказваюць аператары МТС, А1 і Life:).