У Варшаве адбылася чарговая акцыя беларусаў
У Варшаве адбылася чарговая акцыя беларускай дыяспары. Мэта – падтрымка палітвязняў, абмеркаванне так званага рэферэндума і іншыя пытанні, якія хвалююць беларусаў. Кажуць удзельнікі акцыі:
– Сінія фашысцкія пальцы не могуць сюды дацягнуцца, іх проста адсякуць на мяжы з Еўразвязам. Таму кожны беларус можа абсалютна бяспечна, спакойна прыйсці падтрымаць тых, хто сёння знаходзіцца ў канцлагеры – у Беларусі.
– Спадзяюся, што мы сваёй акцыяй падтрымаем палітвязняў, якія ёсць ў Беларусі і ўсіх людзей, якія засталіся там і гэта нейкім чынам павінна паўплываць на тое, што перамены ў нашай краіне раней ці пазней адбудуцца.
Гучалі прапановы, наказы, просьбы. Людзі здавалі грошы на канверты і паперу для пісьмаў палітвязням, праспявалі беларускі гімн “Пагоня” і скончылі акцыю агульным выкананнем “Магутны Божа”.
Беларускае Радыё Рацыя