Беларуская дыяспара ЗША дапамагае палітвязням



Каб палітвязні выйшлі на волю ў Беларусі як мага хучэй, робяць усё магчымае прадстаўнікі дыяспары ў ЗША.

Гэта акцыі, звароты, напісанне лістоў і проста дапамога сем’ям тых, хто апынуўся за кратамі праз рэжым, – адзначыла беларуска Кацярына Іванова:

„Хлопцы, вы – героі, вы наш гонар. Вы – менавіта тыя, каго мы называем грамадзяне. Таму што вельмі шмат хто загаварыў на тэму, што народ не прачнецца, народ не пойдзе, усе стаміліся, усё астылі. Мы адказвалі, што гэта не яны народ, гэта вы народ. Гэта мы: гэта мой тата, гэта мой брат, гэта бабуля, якая ў Менску. Гэта мы і ёсьць.”

Кацярына Іванова ўпэўнена, што ў хуткім часе з новымі сіламі аднавяцца акцыі салідарнасці, у тым ліку ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Беларускае Радыё Рацыя