На беларуса пачалі крымінальную справу за ўдзел у пікеце ў Варшаве
Яўген Жураўскі дыстанцыйна стаў фігурантам крымінальнай справы ў Беларусі за ўдзел у акцыі салідарнасці на тэрыторыі Польшчы. Летась у канцы верасня ён выйшаў на пікет каля беларускай амбасады ў Варшаве. Акцыя была прысвечаная памяці Андрэя Зельцара, забітага супрацоўнікамі КДБ Беларусі. Яе падтрымалі каля 20-ці чалавек.
Справу пачалі за невялікі выступ. Як расказаў Яўген, ён там сказаў, што два чалавекі загінулі, і гэта дрэнна. “А іх, мабыць, напалохала тое, што я сказаў: “Зельцар — свабодны беларус са зброяй” – мяркуе Яўген.
Супраць Яўгена Жураўскага ў Следчым камітэце пачалі крымінальную справу за “распальванне сацыяльнай варожасці” на падставе відэа з інтэрнэту. А праз два месяцы ў маці Жураўскага прайшоў ператрус, піша “Белсат”.
Фота: Белсат