Літва мае намер судзіцца з рэжымам Лукашэнкі з-за захопу самалёта



Літва мае намер судзіцца з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі з-за захопу самалёта.

Пра гэта Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, спасылаючыся на справаздачу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Там заявілі, што паказанні ўладаў Беларусі наконт часу атрымання ананімнага ліста, у якім паведамлялася аб магчымым мініраванні самалёта „Ryanair”, не адпавядаюць рэчаіснасці. Самалёт авіякампаніі „Ryanair” экстрана сеў у Менску 23 траўня з-за паведамлення аб нібыта мініраванні авіялайнера.

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што справаздача, прадстаўленая Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі, дае магчымасць падаць на ўлады Беларусі ў суд.

Беларускае Радыё Рацыя