Стала вядома, за што затрымалі Севярына Квяткоўскага (абноўлена)



Затрыманы журналіст, пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі.

Фота Лукаша Стэпанюка

Ён зрабіў рэпост роліка, „у загалоўку якога была абраза супрацоўніка берасцейскай міліцыі”.

Пра гэта пісьменнік распавёў на „пакаяльным відэа”, якое распаўсюджваюць праўладныя тг-каналы. Там жа паказалі, як яго затрымлівалі: сілавікі са зброяй у руках выбілі дзверы ў кватэру.

Ён паўгода не быў у Беларусі і нядаўна вярнуўся. 19 студзеня яго затрымалі каля дома.

Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.

Аўтар кніг „Фрашкі да пляшкі” (2007), „Падарунак для Адэлі” (2012). Таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі „Народныя фрашкі. Супольны альбом” (2009), праекта і кнігі „Як стаць беларусам” (2014), сатырычнага рамана „Каларадская пушча” (2019).

Беларускае Радыё Рацыя