Былы палітвязень Кірыл Чарткоў пакінуў Беларусь



Былы палітвязень Кірыл Чарткоў, якога асудзілі да 3 гадоў „хіміі”, пакінуў Беларусь.

Праваабаронцам стала вядома, што менчук выехаў за мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Кірыла затрымалі 14 жніўня 2021 года і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) за падзеі 11 жніўня 2020 у Менску. У мінулым годзе яго асудзілі да 3 гадоў „хіміі”.