Больш за 300 чалавек звольнілі з установаў культуры за „палітыку”
Такую лічбу назваў кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч.
„Не схаваю, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўнікам, работнікам, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недазваляльна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт. Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным”, — цытуе „СБ. Беларусь сегодня” словы міністра культуры..Пры гэтым : па краіне забяспечанасць кадрамі складае толькі 96%. Самы нізкі паказчык (93:) — на Гродзеншчыне.