„Дрэва нашага жыцця” – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Габрэі Беларусі, Польшчы і Германіі ў студзені ўшаноўваюць «Новы Год дрэваў» – свята «Ту-Бішват». У гэтыя ж дні беларусы на гэтых жа землях праспявалі апошнія за зімовыя святы калядкі, акурат таксама пад дрэвамі – елкай ды сасной. Паралелі паміж стаўленнем беларусаў і габрэяў да дрэваў і агульную формулу беражлівага стаўлення да садоў і лясоў, як крыніцы жыцця, Вольга Сямашка сфармулявала ў рэпартажы «Дрэва нашага жыцця».