JYSK адмовілася ад рэкламы на беларускім дзяржТБ
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights паведаміла, што дацкая кампанія JYSK спыніла рэкламу на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.
Актывісты таксама збіраюць подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем да нямецкіх фармацэўтычных кампаній таксама спыніць рэкламаваць свае тавары на беларускім ТБ, піша REFORM.by.
JYSK — скандынаўская сетка крамаў рознічнага гандлю, якая ажыццяўляе продаж тавараў катэгорыі «ўсё для дома». Кампанія валодае найбуйнейшай сеткай мэблевых крам у Даніі і шырока прадстаўлена ва ўсім свеце. У цяперашні час у Беларусі налічваецца 10 крамаў JYSK, а ў Менскім раёне знаходзіцца цэнтральны склад.