Беларускае дакументальнае кіно завітала ў Бельск Падляшскі



У новым кінатэатры была магчымасць паглядзець два фільмы аўтарства Зоі Катовіч і Максіма Шведа пад назвамі: “Парад планет” і “Беларусь: маршрут перабудаваны” адпаведна. Абодва фільмы так ці іначай навязваюць да падзей перад выбарамі 2020 года. Кажа аналітык Belarus security blog, журналіст “Белсату” – Зміцер Міцкевіч:

– Цяпер ты можаш па-іншаму паглядзець, гэта дае магчымасць зрабіць такую невялікую рэтраспектыву. Глянуць на тыя падзеі, якія адбываліся ўжо вачыма чалавека, які ўсё гэта перажыў, вось нейкім чынам прадумаць гэта яшчэ раз. Таксама дакументальнае кіно добрае тым, што яно дапамагае часам залумацца пра нейкія прычыны і нейкія факты, якія ты прапусціў проста ў віры падзей.

Паводле кінааператара з бельскага Дома культуры Марка Владзімірава, паказ фільмаў – гэта таксама праява салідарнасці з беларусамі:

– Тэма Беларусі і таго, што там адбываецца, як выглядаюць сацыяльныя праблемы, гэта тэма, пра якую мы не павінны маўчаць. Мы павінны сапраўды ўсё паказваць, гэта, на мой погляд, абавязак нас, як найбліжэйшых суседзяў.

Таксама ў фае бельскага Дома культуры адкрылася выстава пад назвай “Беларусь 2020. Дарога да вольнасці”, якая складаецца з фотаздымкаў рэпарцёраў, звязаных з тэлеканалам “Белсат”. 

Беларускае Радыё Рацыя