„Нас хвалююць палітвязні, рэферэндум і ўвядзенне расейскіх войскаў”
Беларусы Варшавы правялі традыцыйную акцыю, на якой выказаліся ўсе жадаючыя па набалелых пытаннях пры свабодным мікрафоне.
Кажа адна з арганізатараў акцыі Станіслава Гліннік:
– Размаўляем пра рэферэндум, пра актыўнасць расейскіх войскаў на мяжы Украіны і Беларусі, пра нашых палітвязняў. Тэмаў, на жаль, хапае.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, іх турбуе шмат пытанняў. Па важнасці яны не саступаюць адно аднаму:
– Хвалююць палітвязні.
– Насамрэч, што хвалюе на сённяшні дзень, гэта пытанні таго, як мы рыхтуемся да рэферэндуму, які быццам рыхтуецца.
– Мяне больш цікавіць тое, што расейскія войскі ўведзеныя. І такая колькасць расейскіх войскаў уведзеная ў Беларусь, што проста робіцца жахліва!
Выступоўцаў, як і праблем, таксама было вельмі шмат. Людзі разам выпрацоўваюць адзіную стратэгію для дзеянняў па розных пытаннях, каб “наблізіць перамогу над фашысцкім рэжымам”, як казалі выступоўцы.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя