У Берасці з’явяцца скарбонкі для збору сродкаў бадзяжным жывёлам
Скарбонкі для збору сродкаў у форме скульптурных кампазіцый у дапамогу бадзяжным жывёлам могуць у хуткім часе з’явіцца ў Берасці. Іх усталяванне ініцыююць прадстаўнікі мясцовай улады, у прыватнасці старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.
Берасцейская зоаабаронца Ірына Сіняпкіна лічыць, што пытанне адносінаў да жывёлаў патрабуе сістэмнага вырашэння, а скарбонкі – гэта толькі малы крок наперад:
– Усталюйце невялікую скульптурку бадзяжным жывёлам. Наша віна ў нашай абыякавасці і няўменні зрабіць так, каб гэтых бадзяжных жывёлаў не было. Калі скрыначкі не напаўняюцца і „Дабрата” з вялізнай пазыкай зараз, як дапамогуць гэтаму скарбонкі?
У той жа час старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта прызнае, што з-за недахопу сродкаў у гарадскім бюджэце да бадзяжных жывёлаў адмысловыя службы ставяцца не заўсёды гуманна. На яго думку, скарбонкі для збору ахвяраванняў часткова змогуць вырашыць гэту сітуацыю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце