Партал Onliner запусціў беларускамоўную старонку



Партал Onliner абвясціў, што ў 2022 годзе вырашыў пашырыць беларускамоўны кантэнт і запусціў спецыяльную старонку «Onlíner па-беларуску» для тых, хто «хоча атрымліваць асалоду ад тэкстаў на роднай мове». «Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы», — гаворыцца ў анонсе.

У красавіку 2021 году найбуйнейшыя беларускія рэсурсы абвясцілі «беларускамоўную нядзелю». З 25 красавіка сайты Tut.by, Onliner і «Трыбуна» пачалі друкаваць частку тэкстаў па-беларуску па нядзелях, каб нагадаць чытачам пра тое, якое значэнне мае родная мова для нацыянальнай культуры і фармавання нацыі.