У Беларусі ўпалі пенсіі – і сярэдняя, і рэальная
Рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост коштаў, у снежні працягнулі падзенне.
Яны знізіліся на 1,1% да лістапада, паведамляе Белстат.
Падзенне адбываецца трэці месяц запар. Пры гэтым у снежні знізілася таксама сярэдняя прызначаная пенсія ў цэлым па краіне. Яна склала 514 рублёў і 40 капеек.
Тым часам чыноўнікі па-ранейшаму трымаюць у „сакрэце” колькасць пенсіянераў.