У тэрытарыяльных камісіях на рэферэндуме не будзе прадстаўнікоў апазіцыі
У тэрытарыяльных камісіях на рэферэндуме па Канстытуцыі не будзе прадстаўнікоў апазіцыі. Больш за 1 тысячу 800 чалавек увайшлі ў склад 153-х тэрытарыяльных камісій па канстытуцыйным рэеэрэндуме ў Беларусі. Нікога з апазіцыйных кандыдатаў у склад камісій не ўключылі. Адмову атрымалі 18 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, па адным прадстаўніку партыі “Зялёныя” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Астатнія не вылучалі сваіх кандыдатаў
На рэспубліканскім рэферэндуме можна будзе прагаласаваць датэрмінова з 22 да 26 лютага. Асноўнае галасаванне на рэферэндуме пройдзе 27 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AFP