EPAM купіў польскую кампанію Enginiety



EPAM абвясціў пра куплю польскай кампаніі Enginiety, якая прадстаўляе ўвесь спектр паслуг у сферы электроннай камерцыі і спецыялізуецца на SAP Commerce Cloud рашэннях, паведамляе прэс-служба EPAM.

Здзелка дазволіць EPAM пашырыць партфель комплексных прапаноў па стварэнні і распрацоўцы e-commerce платформ для глабальных адаптыўных арганізацый. Сярод дзейных кліентаў польскай кампаніі – Vision Express, Nikon, Play, TUI і іншыя.