Латвія працягвае рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю



Латвія працягвае рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю — на гэтым настойваюць памежная ахова і МУС.

Пакуль рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы дзейнічае да 10 лютага, кіраўнік МУС прапануе падоўжыць яго мінімум да 10 траўня. Падстава — тое, што паток мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у ЕЗ з Беларусі, хоць і скараціўся, але ўсё ж не спыніўся цалкам: кожны дзень толькі ў Латвію незаконна спрабуюць патрапіць 50–60 чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Ірака.

Мігранцкі крызіс на граніцы Беларусі з краінамі Еўразвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй) пачаўся летам 2021 году.