Паштовы канверт, прысвечаны Оршы



26 студзеня Белпошта выпусціла ў абарачэнне паштовы канверт з арыгінальнай маркай, прысвечаны Оршы – культурнай сталіцы 2022 года.

На канверце адлюстраваны архітэктурныя помнікі і герб Оршы.

Гашэнне канверта і маркі адбудзецца 25 лютага ў Оршы на 11-м паштовым аддзяленні горада. Дарэчы, Оршы сёлета спаўняецца 955 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя