Нямецкая кампанія Queisser Pharma адмовілася ад рэкламы на беларускай дзяржТВ



Нямецкая фармацэўтычная кампанія Queisser Pharma больш не будзе рэкламавацца на дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе прэс-служба праваабарончага цэнтра „Libereco – Partnership for Human Rights”.

У паведамленні праваабарончага цэнтра сказана, што петыцыю на адрас кампаніі з просьбай спыніць размяшчаць рэкламу ў дзяржмедыя падпісала 58 тысяч чалавек.

Самая вядомая марка, якой валодае кампанія – вітаміны і біядабаўкі Доппельгерц.

Некалькі дзён таму ад рэклямы на беларускіх дзяржаўных каналах адмовілася кампанія JYSK.