Беларусь падпісала план супрацоўніцтва з Чачнёй



Беларусь падпісала план супрацоўніцтва з Чачнёй.

Фота: Дзяржкамваенпрам

Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус і намеснік старшыні ўрада Чачні Эльхан Сулейманаў правялі відэасустрэчу. Беларускі бок падрыхтаваў план мерапрыемстваў па рэалізацыі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2022-2023 гады, які быў узгоднены чачэнскім урадам.

У выніку сустрэчы бакі падпісалі дакументы аб развіцці ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя