У Гародні адбываецца конкурс польскай арфаграфіі



У Гародні адбываецца рэспубліканскі конкурс польскай арфаграфіі, арганізаваны непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на Беларусі. Больш за 100 дзяцей з усёй краіны прыехалі ў абласны цэнтр, каб спраўдзіць свае веды і пазмагацца за галоўны прыз – паездку ў Рым.

Вялікая колькасць удзельнікаў на думку старшыні галоўнай рады Саюза палякаў Анжалікі Борыс сведчыць пра тое, што польская мова не губляе сваёй актуальнасці не толькі на тэрыторыі памежнай Гарадзеншчыны, але і па ўсёй Беларусі:

– Нас вельмі цешыць тое, што расце зацікаўленасць навучаннем польскай мовы сярод моладзі – гэта паказвае факт, што столькі дзяцей і моладзі сабралося з розных мясцовасцяў, каб прыняць удзел у арфаграфічным конкурсе. Мы маем удзельнікаў з Віцебска, з Менска, з Жодзіна, з Берасця, з Баранавіч і з Гарадзеншчыны.

Магчымасць паездкі ў Рым для пераможцаў рэспубліканскага конкурсу польскай арфаграфіі з’явілася дзякуючы супрацы Саюза палякаў на Беларусі з паланійнымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у Італіі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня