Ва Украіне адпрэчылі інфармацыю пра пастаўку Расеяй на мяжу запасаў крыві для параненых
Украінцы ўпэўненыя, што такія навіны маюць на мэце распаўсюджванне панікі і страху ў грамадстве.
Ва Украіне зняпраўдзілі інфармацыю пра пастаўку Расеяй на мяжу запасаў крыві для параненых.
Намесніца міністра абароны Ганна Маляр заявіла, што інфармацыя аб перасылцы Расіяй запасаў крыві да ўкраінскай мяжы не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца элементам інфармацыйна-псіхалагічнай вайны.
Маляр адзначыла, што такія навіны маюць на мэце распаўсюджванне панікі і страху ў грамадстве.
Нагадаем, што ў пятніцу агенцтва Reuters са спасылкай на трох неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Расія назапашвае кроў і медыцынскія матэрыялы для вайскоўцаў, размешчаных каля межаў Украіны.