Гурт J:Морс упершыню выступіць у Кіев



Канцэрт адбудзецца 14 лютага ў Арт-пабе «Торвальд». Канцэрт у Дзень усіх закаханых — шматгадовая традыцыя «Морсаў», ад якой гурт, нягледзячы ні на што, вырашыў не адмаўляцца. У Кіеў J:Морс прывязуць адмысловую праграму, у якую ўвойдуць як самыя папулярныя песні гурта, так і зусім новыя, не абыдзецца і без сюрпрызаў, паведамляе тэлеграм-канал «Падзеі – надзеі. Кіеў».

«У нас у Кіеве заўсёды былі блізкія сябры, а зараз сюды перабраліся і многія, з кім да гэтага мы бачыліся на нашых канцэртах на радзіме. Што ж… Магамед ідзе да гары. Для нас гэта будзе асаблівы канцэрт», — пракаментаваў Уладзімір Пугач.

Нацешыцца якасным гукам, тонкай лірыкай і неверагоднай энэргетыкай жывога выступу беларускіх музыкаў вы зможаце 14 лютага ў Арт-пабе «Торвальд».

Арт-паб «Торвальд» знаходзіцца каля Акадэміі «МАУП», на пр. В. Лобановського, 119-Б  

Інфалінія і рэзерв столікаў: +380675556612

Набыць квіткі.