Жонку зняволенага журналіста Дзяніса Івашына выклікалі на допыт у КДБ
Жонку зняволенага журналіста Дзяніса Івашына выклікалі на допыт у КДБ.
Жанчыну хочуць дапытаць як сведку па крымінальнай справе. Паведамляе БАЖ. Якой канкрэтна – невядома.
Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з сакавіка мінулага года і фактычна адрэзаны ад камунікацыі з роднымі, улады блакуюць любую перапіску з журналістам.
Беларускае Радыё Рацыя