Лекцыя Іны Калечыц: «Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы»
Нацыянальная бібліятэка працягвае цыкл лекцый пра беларускія гістарычныя крыніцы і запрашае даведацца пра сярэднявечныя царкоўныя роспісы на лекцыі «Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы».
Дата: 2 лютага
Час: 15.00
Месца: пам. 346, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Менск
Сярод пытанняў:
— Ці можна было пісаць на сценах царквы?
— Ці посцілі ў Сярэдневеччы коцікаў на сценах?
— Які грэх найчасцей узгадваецца ў графіці Спаса-Праабражэнскай царквы?
На сценах самага старажытнага храма Беларусі, полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, навукоўцы адкрылі 4000 надпісаў ХІІ—ХІХ стагоддзяў. Што і дзеля чаго пісалі продкі? Напрыклад, нашто архімандрыт Іаан, які жыў недзе ў XIV стагоддзі, напісаў: «Госпадзе, памажы рабу свайму анхімадрэту Іавану», а зверху — прыпісачка: «А піў есмь»?
Тлумачыць Іна Калечыц, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДПУ імя Максіма Танка, аўтарка манаграфіі пра царкоўныя графіці.
З 2007 г. спадарыня Іна ўдзельнічае ў рэстаўрацыйных і навукова-праектных работ на старажытнай Спасаўскай царкве ў Полацку і ведае ўсё пра 4000 унікальных графіці на яе сценах.
Калі не маеце магчымасці прыйсці, далучайцеся да анлайн-трансляцыі на YouTube-канале Нацыянальнай бібліятэкі.