У Еўрапарламенце назвалі фікцыяй рэферэндум па Канстытуцыі Беларусі
Ва ўмовах ціску, які аказваецца ўладамі Беларусі на грамадзянскую супольнасць і іншадумцаў, запланаваны рэферэндум па змене Канстытуцыі краіны нельга будзе лічыць выказваннем свабоднай волі беларусаў. Гэта вынікае з сумеснай заявы кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Робэрта Бедраня і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламенту па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, паведамляе DW.
Падставай для заявы сталі апошнія звесткі беларускага Праваабарончага цэнтра «Вясна», паводле якіх колькасць палітычных зняволеных у Беларусі ў студзені 2022 года перавысіла 1000 чалавек.
Еўрапейскія палітыкі назвалі гэтую лічбу «зласлівым рубяжом», звярнуўшы ўвагу і на «жахлівыя ўмовы ўтрымання пад вартай» і шматлікія выпадкі катаваньняў і жорсткага абыходжання са зняволенымі.