«Газпрам» аднавіў прапампоўку праз ГТС Украіны



„Газпрам” аднавіў падачу газу ў Еўропу па газатранспартнай сістэме (ГТС) Украіны ў поўным аб’ёме, паведамляе officelife.media. Транспарціроўка паліва выйшла на абумоўлены ў кантракце ўзровень, паведамляе аператар ГТС Украіны.

Дастаўка паліва ў Славакію праз газанапорную станцыю Велке Капушаны на мяжы з Украінай ідзе ў нармальным рэжыме, пацвярджае сеткавы аператар Eustream.

Пяцігадовы кантракт „Газпрама” на транзіт праз ГТС Украіны дзейнічае да 2024 года і прадугледжвае выкананне ўмовы „качай або плаці” пры прапампоўванні 40 млрд куб. м газу ў год. Гэта адпавядае сутачнай прапампоўцы ў аб’ёме 109 млн кубаметраў за суткі.

«Газпрам» у студзені 2022 года нарасціў здабычу на 1% да ўзроўню студзеня 2021 года, да 47, 4 млрд куб. м. Аднак экспарт паліва ў краіны далёкага замежжа манапаліст скараціў на 41,3%, да 11,4 млрд. кубаметраў.