Латвія працягнула рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Кабінет міністраў Латвіі 1 лютага вырашыў падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае ў памежных з Беларуссю рэгіёнах краіны, яшчэ на 3 месяцы. Гэта значыць, што ён будзе дзейнічаць да 10 траўня, піша Delfi.lv.
Міністар унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева прызнала, што ціск на мяжу не заканчваецца і гібрыдная аперацыя, арганізаваная рэжымам Лукашэнкі, працягваецца. Таму «няма іншага выбару, акрамя як працягваць надзвычайнае становішча ў памежных муніцыпалітэтах».
Штодня латышскія памежнікі фіксуюць спробы нелегальнага перасячэньня мяжы «групамі ад 3 да 12 чалавек».
Фота: delfi.lv