Польскія памежнікі: беларускія вайскоўцы кідалі камянямі ў патрулі



1 лютага на тэрыторыю Польшчы нелегальна спрабавалі трапіць 9 чалавек, паведамляе прэс-служба польскага памежнага ведамства. Адзін з затрыманых выявіўся грамадзянінам Казахстана.

На ўчастку каля Чарэмхі група з васьмі замежнікаў спрабавала трапіць на тэрыторыю Польшчы. Па словах палякаў, беларускія вайскоўцы кідалі камянямі ў патрулі, якія затрымлівалі мігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя