На граніцах Беларусі і Еўразвязу – шматкіламетровыя чэргі



Выезду чакаюць больш за чатыры тысячы фур. Самым загружаным аказаўся пункт пропуску „Казловічы” ў напрамку Польшчы – там знаходзіцца больш за 800 машын. У Літве больш за ўсё велікагрузаў прастойвае ў Беняконях – 580 аўтамабіляў. У латвійскім напрамку ў пункце пропуску „Урбаны” чарга з 550 аўтамабіляў.

Прычыну такіх чэргаў у ДПК раней тлумачылі тым, што краіны, якія мяжуюць з Беларуссю, “не ў поўнай меры выконваюць абавязкі па пропуску грузавікоў праз граніцу”. Так, паводле звестак ведамства, у пятніцу 28 студзеня польскія памежнікі аформілі толькі 62% фур ад нормы, літоўскія – 70%, латвійскія – 85.