Генадзь Фядыніч: існуе небяспека захопу „Беларуськалія” расейскімі канкурэнтамі
У сітуацыі, калі Беларуськалій апынуўся пад санкцыйным ціскам, для яго складаецца небяспека захопу з боку расейскіх канкурэнтаў, найперш „Уралкалію”. Такія спробы ўжо прадпрымаліся і раней, – кажа намеснік старшыні прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч:
– Наконт таго, што СМІ кажуць, што там будуць іншыя заходы, праз Расею. Давайце не забываць, у Расеі ёсць „Уралкалій”. Самае небяспечнае, што можа быць – гэта каб „Уралкалій” не падмяў пад сябе „Беларускалій”. Гэта большая небяспека чым тое, што па чыгунцы не возяць калійныя угнаенні. Што датычыцца таго, што будзе рабіць беларускі бок, „сімітрычны адказ”, як сказаў Галоўчанка, я лічу, што калі не – то яны паедуць праз Латвію і Эстонію.
Ці праз Польшчу, з якой у Літвы супольная мяжа, – кажа Генадзь Фядыніч. Беларусь не такая ўжо вялікая краіна, каб яе немагчыма было абмінуць. Канешне, і для Літвы будуць страты. Але ж не яна пачынала гэтае супрацьстаянне. Пачалі яго беларускія ўлады з невыканання законаў, масавага парушэння правоў чалавека, на якія не маглі не адрэагаваць дэмакратычныя краіны.
Беларускае Радыё Рацыя