Еўрадэпутаты супраць акупацыі Беларусі Расеяй



75 еўрадэпутатаў ад розных фракцыяў і краінаў апублікавалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасці.

У ім яны звяртаюць увагу на тое, што, калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта «варта разглядаць як акупацыю Беларусі».

«Любое дыпламатычнае рашэнне аб стрымліванні магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна ўключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — паведамляецца ў лісце.  

Еўрадэпутаты адзначаюць сваю прыхільнасць да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і нязменнасці межаў усходнеўерапейскіх партнёраў ЭЗ.

Беларускае Радыё Рацыя