Сістэма фотафіксацыі гатовая да масавага кантролю за тэхаглядам
Сістэма фотафіксацыі гатовая да масавага кантролю за тэхаглядам.
З 1 сакавіка 2021 года ў Беларусі набыў моц абноўлены КаАП, які прадугледжвае магчымасць фота- і відэафіксацыі правапарушэнняў у сферы дзяржтэхагляду. Сістэма, якая забяспечвае кантроль гэтых парушэнняў, у тым годзе так і не запрацавала, але цяпер цалкам гатовая, піша Zerkalo.io.
Цяпер усе тэхнічныя нюансы вырашаныя, сістэма фотафіксацыі гатовая да работ па масавым кантролі за парушэннямі ПДР.
У адпаведнасці з кодэксам, кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) аўто з’яўляецца фізічная асоба, цягне накладанне штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Частка 5 гэтага ж артыкула прадугледжвае накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.
Беларускае Радыё Рацыя