Акцыя „X Выкрэсліць X Беззаконне”



Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае 6 лютага у 16.00 на акцыю пад назвай «X Выкрэсліць X Беззаконне», супраць рэферэндуму аб змене Канстытуцыі, запланаванага ў Беларусі на 27 лютага 2022 года.

Правы чалавека ў Беларусі падчас кіравання Лукашэнкі:

-10 чалавек забітыя за палітычныя погляды.

-1036 чалавек прызнаныя палітвязнямі, тысячы чалавек знаходзяцца ў турмах у Беларусі па сфабрыкаваных крымінальных справах.

-40 тысяч чалавек падвергліся рэпрэсіям, збіванням, катаванням, абразам, арыштам і штрафам.

-Тысячы таленавітых, маладых і перспектыўных беларусаў цэлымі сем’ямі пакідаюць краіну, якая стала небяспечнай і таксічнай для жыцця.

-374 каналы і чаты Telegram прызнаны рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкімі.

-308 няўрадавых арганізацый зачынілі ў 2021 годзе.

-Людзі, якія выступалі за перамены ў сваёй краіне, асуджаныя на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі ад двух да 20 гадоў.

Месца правядзення мерапрыемства:

вул. Электрычна 9, Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку.