Жыццё за кратамі палітвязня Дзяніса Марусевіча



Перамагае ў спаборніцтвах, займаецца спортам і адказвае на лісты. Так зараз выглядае жыццё за кратамі берасцейскага палітвязня Дзяніса Марусевіча.

Дзяніс Марусевіч

Ён стараецца не думаць пра тэрмін, які прызначыў суд, і працягваць звычайнае жыццё, – распавяла яго маці Людміла Марусевіч:

– Яму дазволілі хадзіць на секцыю бокса і прыняць удзел у чэмпіянаце калоніі. І вось Дзяніс прайшоў чатыры круга і 16 студзеня адбыўся фінал і Дзяніс заняў першае месца і стаў чэмпіёнам калоніі. У нашага бацькі было 20 студзеня Дзень народзінаў і Дзяніс на грамаце з адваротнага боку напісаў бацьку віншаванні.

Дзяніс Марусевіч – 25-гадовы берасцейскі палітвязень. Асуджаны за ўдзел па артыкуле аб масавых беспарадках за падзеі жніўня 2020 года. Па рашэнню суда прызначана 4 гады абмежавання волі.

Беларускае Радыё Рацыя