У Вялікабрытаніі расшыфруюць “чорныя скрыні” збітага самалёта



dc439c9705c56621494fbe4ff678c77a

У Вялікабрытанію дастаўлены «чорныя скрыні» з пацярпелага крушэнне лайнера малайзійскіх авіяліній.  Мяркуецца, што менавіта ў Злучаным каралеўстве з бартавымі самапісцамі будзе працаваць група міжнародных экспертаў. «Чорныя скрыні» знаходзяцца ў Фарнбаро ў адным з найбуйнейшых авіяцыйных цэнтраў у Еўропе. Там размешчана лабараторыя НАТО па расследаванні авіякатастроф. Найбольшую цікавасць спецыялістаў выклікаюць запісы перамоваў у кабіне пілотаў. Раней Рада бяспекі ААН у сваёй рэзалюцыі прызнала, што пасажырскі лайнер малайзійскіх авіяліній быў збіты. Кіеў ускладае адказнасць за гібель амаль трохсот чалавек на сепаратыстаў і на Маскву.

Расейскія афіцыйныя асобы вінавацяць у абстрэле самалёта ўкраінскіх вайскоўцаў.

* * *

«Чорныя скрыні» збітага на ўсходзе Украіны малайзійскага самалёта „Боінг-777” будуць расшыфроўваць у Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Украіны.

Адзначаецца, што Нідэрланды атрымалі афіцыйны зварот з просьбай ўзначаліць расследаванне авіякатастрофы. «Пасля вырашэння пытання эксперты Нідэрландаў аформяць перадачу рэгістратараў ад малайзійскай боку і накіруюць іх у бюро расследавання Вялікабрытаніі для расшыфроўкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Сёння ў Нідэрландах абвешчаны Дзень нацыянальнай жалобы па загінулых у крушэнні самалёта ва Украіне. Сёння ж у Эйндховен павінен прызямліцца першы самалёт з парэшткамі ахвяраў катастрофы. Тут пройдзе асноўная жалобная цырымонія ў прысутнасці караля Вілема-Аляксандра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ИТАР-ТАСС