1090 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы зафіксавалі сёлета польскія памежнікі



Памежная служба Польшчы паведамляе, што сёлета памежнікі прадухілілі ўжо 1090 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. А за мінулы дзень перасекчы мяжу спрабавалі 13 асобаў, затрыманыя 5 грамадзян Емену, 5 — Сірыі, 2 — Эрытрэі і 1 — Егіпту, піша памежная служба ў сваім Twitter.