Дзяржстандарт праверыў расейскую ікру і іншыя рыбныя кансервы, якія прадаюцца ў Віцебскай вобласці
Інспектары Дзяржстандарта праверылі расейскую ласасёвую ікру і іншыя рыбныя кансервы, якія прадаюцца на кірмашах у Віцебскай вобласці.
Парушэнні выяўленыя ў 10 з 10 выпадкаў. Выявілася, што 9 з 10 вытворцаў, указаных на этыкетках, не існуюць у прыродзе.
Яны былі ці ліквідаваныя некалькі гадоў таму, ці звесткі пра іх адсутнічалі ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і Адзіным дзяржаўным рэестры індывідуальных прадпрымальнікаў, размешчаных на афіцыйным сайце Федэральнай падатковай службы Расеі, — каментуе начальнік Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Аксана Мурашкевіч.
Дзяржстандарт таксама высветліў, што месцамі ў банках з этыкеткамі „Ікра ласасёвая” і ўвогуле не ікра. Выпрабаванні чатырох найменняў „ікры ласасёвай крупчастай” паказалі, што ні адзін з узораў не ўтрымліваў ДНК ласосевых відаў рыб. Назва кансервы ўводзіць спажыўца ў зман. Гэтая так званая „Ікра” была забароненая да рэалізацыі і ўвозу на тэрыторыю Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя