Трэці ператрус у гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца



Увечары 5 лютага да журналіста Анатоля Гатоўчыца прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і заявілі, што каля ДАІ невядомы раскідаў металічныя шыпы і гэта мог быць журналіст.

Ператрус доўжыўся каля гадзіны, нічога не канфіскавана. Жонцы Гатоўчыца выклікалі хуткую дапамогу. Анатоль звязаў вобшук з дачысткай інфармацыйнага поля перад рэферэндумам.