Павел Батуеў: Быў вымушаны з’ехаць і апублічыць факт падпісання паперы



Салігорскі актывіст Павел Батуеў знаходзіцца ў бяспецы.

Днямі ён быў эвакуяваны, дзякуючы фонду BYSOL, з Беларусі, дзе правёў за кратамі 33 дні і быў вымушаны падпісаць паперу аб супрацоўніцтве з КДБ для таго, каб выйсці на волю. У якой краіне зараз знаходзіцца грамадскі дзеяч і чым плануе заняцца пакуль, ён пакуль не раскрывае.

Кажа Павел Батуеў:

– Я быў змушаны падпісаць паперы аб супрацоўніцтве з КДБ, гэта было ўмовай майго вызвалення. Вядома, што я не збіраўся ні з кім супрацоўнічаць з так званых органаў беларускіх. Адпаведна быў вымушаны з’ехаць з краіны і апублічыць факт падпісання гэтай паперы.

На салігорскага актывіста Паўла Батуева была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 369 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза службовай асобы).

Беларускае Радыё Рацыя