Пад Гомелем заўважылі калону бронетэхнікі войскаў РФ
Пад Гомелем заўважылі калону бронетэхнікі паветрана-дэсантных войскаў Расеі. Калону бронетэхнікі ў раёне вёскі Зяброўка пад Гомелем зняў відавочца 5 лютага. У калоне налічвалася мінімум 27 бронемашын: БМД, БТР, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі “Нона-С”. Паводле відавочца, расейскія вайскоўцы рухаліся ў бок закінутага ваеннага аэрадрома Зяброўка.
У той жа час аналітык адкрытых даных Coupsure у сваім Twitter апублікаваў спадарожнікавыя здымкі расейскага вайсковага лагера каля Рэчыцы Гомельскай вобласці. На кадрах можна заўважыць намётавы гарадок, тэхніку, артылерыю, інжынернае абсталяванне.
У гэтыя дні на тэрыторыі Беларусі праходзіць першы этап праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Ён працягнецца да 9 лютага. Потым пачнуцца сумесныя вучэнні „Саюзная рашучасць – 2022”, якія працягнуцца да 20 лютага. Пры гэтым NATO лічыць перакідку расейскіх войскаў у Беларусь самай буйной за апошнія 30 гадоў. Афіцыйныя лічбы невядомыя.