Палітвязні Аляксандр Багданаў і Максім Крук пакінулі Беларусь
Палітвязні Аляксандр Багданаў і Максім Крук пакінулі Беларусь. Дырэктар культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандр Багданаў і сцэнограф Максім Крук змаглі з’ехаць з Беларусі. Пра эвакуацыю палітвязняў паведаміў Андрэй Стрыжак.
Летась у снежні Багданава і Крука прысудзілі да 3 гады “хіміі” за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года. Яны былі затрыманыя ў верасні мінулага года. Пасля арышту на праўладных Telegram-каналах з’явіліся відэа Багданава і Крука, у якіх яны гавораць, што ў жніўні летась былі на маршах. Багданаў заявіў, што ён рухаўся ў пратэставай калоне з дыджэйскай устаноўкай, а Максім Крук — нёс гукаўзмацняльную калонку.