Пачаліся здымкі серыяла пра Акрэсціна



Кінасцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook анонс першай серыі серыяла «Акрэсціна».

Фота з Фэйсбука Андрэя Курэйчыка

На відэа з’явілася сцэна расстрэлу зняволеных, якой у рэальнасці не было. Хаця першапачаткова гаворка ішла пра тое, што „гісторыі будуць заснаваныя на рэальных падзеях”. Андрэй Курэйчык аб’явіў аб здымках у студзені. Як казаў рэжысёр, “серыял будзе складацца з гісторый і ахопіць перыяд з траўня 2020 года, каб разабраць дэталі падзеяў прэзідэнцкай кампаніі. Гісторыі будуць заснаваныя на рэальных падзеях не толькі аб ахвярах рэжыму, але і аб працаўніках сілавых структур, МУС, судоў і іншых дзяржаўных ведамстваў”. Тым не менш, у апублікаваным відэа паказана сцэна расстрэлу людзей у турме: сілавікі ў балаклавах страляюць у людзей, якія трымаюць плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі. У фінале ў кадры з’яўляецца новая група пратэстоўцаў. Адзін з іх стаіць у майцы „Краіна для жыцця”.

Як усё гэта звязана з рэальнымі падзеямі – пытанне. Відэа выклікала шквал крытыкі ў сацыяльных сетках.
У каментары для Zerkalo.io Андрэй Курэйчык патлумачыў, што гаворка не пра цізер, а пра бэкстэйдж (відэа працэсаў, якія адбываюцца за кадрам).

Там няма ніводнага кадра з камеры, якая здымае праект. То бок, кадраў самога фільма там няма. трымаем пакуль у сакрэце па меркаваннях бяспекі, – дадаў Курэйчык.

Цяпер стваральнікі „Акрэсціна” збіраюць грошы на здымкі першай серыі. На арэнду здымачнага абсталявання і лакацый для здымкі спатрэбіцца 50 тысяч еўра, пакуль сабрана 1,6 тысячы.
Прэм’ера серыяла запланавана на першую палову 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя